СТО́РНА (ад італьян. storno перавод рахунка),

1) спосаб выпраўлення памылак у бухгалтарскім уліку, які заключаецца ў тым, што памылкова ўнесеную аперацыю запісваюць чырвоным чарнілам («чырвонае сторна») і выключаюць з канчатковай сумы рахунка.

2) Паказчык, які характарызуе змяншэнне страхавога партфеля дзеючых дагавораў доўгатэрміновага страхавання жыцця на пэўную справаздачную дату.

т. 15, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)