СТАФАНО́ЎСКІ Пётр Міхайлавіч (2.1.1903, в. Чыркавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. —23.2.1976),
генерал-маёр (1944), Герой Сав. Саюза (1948). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу ВПС (1927), Качынскую ваенна-авіяц. школу лётчыкаў (1928). У Чырв. Арміі з 1925. З 1928 лётчык-інструктар, выпрабавальнік, камандзір звяна, атрада. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, камандзір знішчальнага авіяпалка, нам. камандзіра авіякорпуса, нач.Зах. сектара ППА Масквы. З 1942 на лётна-выпрабавальнай рабоце. Пасля вайны правёў 238 выпрабаванняў самалётаў розных тыпаў, зрабіў 16 першых вылетаў на новых відах самалётаў, першы ў свеце выканаў вышэйшы пілатаж на рэактыўным самалёце. Да 1954 у Сав. Арміі. Аўтар кнігі «Трыста невядомых» (2-е выд., 1973) і інш.