СТА́СЕВА,

вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., на р. Вольша, каля аўтадарогі Віцебск—Лёзна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад г.п. Лёзна, 30 км ад Віцебска, 11 км ад чыг. ст. Выдрэя. 200 ж., 98 двароў (2001). Лясніцтва. Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. афіцэраў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)