СТАЛЯРО́Ў Мікалай Іванавіч (20.5.1919, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 14.8.1985),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Чугуеўскае ваен. авіявучылішча лётчыкаў (1940), Цэнтр. курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу знішчальнай авіяцыі (1956). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 у Закаўказскай ваен. акрузе, на Сталінградскім, Калінінскім, Паўд.-Зах., 2-м Укр. франтах. Нам. камандзіра эскадрыллі лейт. С. вызначыўся ў баях пад Сталінградам, дзе да снеж. 1942 зрабіў 127 (да канца вайны 310) баявых вылетаў, збіў 6 і ў групе 4 самалёты праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі, потым да 1970 на адм. і гасп. рабоце.