СТАКА́ТА (італьян. staccato адрывіста) у музыцы, кароткае, адрывістае выкананне гукаў; адзін з прыёмаў гуказдабывання (супрацьлеглы легата — звязанае выкананне гукаў).
т. 15, с. 130
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)