вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на З ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 133 км ад Брэста. 1017 ж., 386 двароў (2001). Кандытарскі цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.