СТА́ЙКІ,

вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. ст. на лініі Орша — Віцебск. Цэнтр сельсавета і вытв.-гасп. фірмы «Ніва». За 21 км на Пн ад г. Орша, 62 км ад Віцебска, 496 ж., 216 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. У Вял. Айч. вайну ў С. дзейнічала Стайкаўскае патрыятычнае падполле.

т. 15, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)