СТА́ВЫ,
вёска ў Воўчынскім с/с Камянецкага р-на Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Пульва. Цэнтр калгаса. За 56 км на ПдЗ ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 510 ж., 188 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Ануфрыеўская царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік сав. пагранічнікам.
т. 15, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)