СПРЫНЧА́Н Браніслаў Пятровіч (н. 16.8.1928, с. Каніж Наваміргарадскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1959), Мінскую ВПШ (1966). З 1949 працаваў майстрам кавальскага цэха, з 1955 у шматтыражнай газеце на з-дзе «Гомсельмаш». У 1962—64 у газ. «Советская Белоруссия», у 1966—91 заг. аддзела паэзіі час. «Нёман». Друкуецца з 1949. Піша на рус. мове. Першая кніга паэзіі — «Над кручамі Сажа» (1957). У паэт.кн. «У цэнтральным пралёце» (1961), «Вецер на адхонах» (1964), «Плаўка» (1968), «Рысы твару» (1970), «Ясень» (1973), «Быстрыня» (1982), «Надзеі пяшчотныя парасткі» (1986), «Жыцця вечныя кругі» (1990), «Смутны дзень» (1994) і інш. паэтызацыя чалавека-працаўніка, любоў да роднай зямлі, апяванне прыгажосці прыроды, усведамленне грамадз. адказнасці за лёс планеты, тэмы кахання і вернасці. На рус. мову пераклаў зб-кі вершаў П.Макаля «Дотык да зямлі» (1977) і М.Багдановіча «Вянок» (1985, 2-е выд. 1991), асобныя вершы Р.Барадуліна, П.Броўкі, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, А.Гаруна, Н.Гілевіча, А.Звонака, В.Зуёнка, К.Кірэенкі, А.Коршака, К.Крапівы, П.Панчанкі, А.Пысіна, М.Танка, П.Труса, Я.Янішчыц і інш., паэму «Матулям з Расон» М.Нагнібеды.