СПЕРМАТАГЕНЕ́З (ад сперма + ...генез),
ператварэнне першасных дыплоідных палавых клетак у жывёл, чалавека і многіх расл. арганізмаў у гаплоідныя дыферэнцыраваныя мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды. або сперміі. Адбываецца ў большасці відаў жывёл і чалавека ў семявых канальцах семянніка, у гермафрадытных жывёл, як і аагенез, у гермафрадытнай ганадзе. Адрозніваюць 4 перыяды С.: размнажэнне, рост, дзяленні паспявання і сперміягенез (ці фарміраванне сперміяў). У выніку ператварэння дыплоіднай палавой клеткі ў гаплоідны сперматазоід утвараюцца новыя структуры (акрасома, жгуцік, часта мітахандрыяльнае пабочнае ядро), а большая
А.С.Леанцюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)