СПЕ́НСЕР (Spenser) Эдмунд (каля 1552, Лондан — 13 ці 16.1.1599),

англійскі паэт. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це. Магістр (1576). Вядомасць прынесла пастаральная паэма з 12 эклог «Каляндар пастуха» (1579). У сатыр. байцы «Казка матухны Хабард» (1591) і паэме «Вяртанне Коліна Клаўта» (1595) у алегарычнай форме выкрываў прыдворнае жыццё. Аўтар цыкла санетаў «Амарэты» (1591—95), гімнаў. Вяршыня яго паэзіі — алегарычная паэма «Каралева фей» (1590—96, незакончана), прасякнутая гуманіст. імкненнямі; у ёй С. звярнуўся да легенд пра караля Артура і рыцараў Круглага стала, развіваў традыцыі ант. эпасу і паэм італьян. Адраджэння. Узбагаціў англ. вершаскладанне т.зв. спенсеравай страфой.

т. 15, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)