СПЕКТРАФОТАМЕ́ТРЫЯ,
галіна вымяральнай тэхнікі, якая аб’ядноўвае спектраметрыю, фотаметрыю і метралогію і распрацоўвае сістэмы метадаў і прылад для колькасных вымярэнняў спектральных каэфіцыентаў паглынання, адбіцця, вылучэння, спектральнай яркасці як характарыстык асяроддзяў, пакрыццяў, паверхняў, выпрамяняльнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)