СО́БАЛЕЎ Леанід Сяргеевіч (21.7.1898, г. Іркуцк, Расія — 17.2.1971),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Петраградскае марское вучылішча. Друкаваўся з 1926. Раман «Капітальны рамонт» (1932—62), зб. апавяданняў «Марская душа» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943) пра рас. флот, подзвігі маракоў. Аўтар аповесці «Зялёны прамень» (1954), трагедыі «Абай» (1941, з М.Аўэзавым), кн. нарысаў «Дарогамі перамогі» (1944—45), «Святло перамогі» (1968), зб-каў публіцыстычных арт. «Вецер часу» (1970), арт. і выступленняў пра л-ру «На галоўным курсе» (1969), кінасцэнарыяў і інш. Апавяданне С. «Салавей» на бел. мову пераклаў В.Рабкевіч.