СМУГА́ атмасферная,

слабае памутненне паветра каля зямной паверхні. Выклікаецца рассеяннем святла на завіслых драбнюткіх кропельках вады або крышталях лёду. Бачнасць пры С. больш за 1 км (пры тумане — да 1 км). У свабоднай атмасферы С. — слабае памутненне паветра (пачатковы воблачны слой), звязанае з прадуктамі кандэнсацыі вадзяной пары.

т. 15, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)