СМАТРЫ́ЦКІ Герасім Данілавіч (1-я пал. 16 ст., г.п. Смотрыч Дунаевецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — кастр. 1594),
бел. і ўкраінскі пісьменнік, педагог, грамадска-культ. дзеяч. Першы рэктар Астрожскай школы (з 1578). Разам з І.Фёдаравым рыхтаваў астрожскія выданні, у т. л. Астрожскую біблію і «Буквар» (1578). Аўтар прадмовы да Астрожскай бібліі (1580—81), палемічных трактатаў «Ключ царства нябеснага» і «Каляндар рымскі новы» (выд. 1587), у якіх на быт. і гіст. матэрыяле выкрываў рэліг. і эканам. засілле каталіцызму і польскіх улад, выступаў супраць сац. прыгнёту. Трактаты напісаны на мове, прыбліжанай да народнай, месцамі рытмізаваны, шмат прыказак і прымавак, частка якіх належыць С.
Тв.:
У кн.: Архив Юго-Западной России. Киев, 1887. Ч. 1, т. 7.
Літ.:
Українські письменники: Біобібліогр. словник. Т. 1. Київ, 1960.
т. 15, с. 52
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)