рачны манітор Пінскай ваеннай флатыліі, які вызначыўся ў абарончых баях на тэр. Беларусі і Украіны ў пач.Вял.Айч. вайны. Пабудаваны ў 1925—26 у г. Кракаў (Польшча). Да 24.10.1939 наз. «Кракаў» і ўваходзіў у склад Пінскай флатыліі ВМС Польшчы. У вер. 1939 у час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь затоплены польскім экіпажам у Каралеўскім (Дняпроўска-Бугскім) канале. Падняты, адрамантаваны, пераўзброены і ўключаны ў Дняпроўскую ваенную флатылію пад назвай «С.»; з чэрв. 1940 у Пінскай ваен. флатыліі. Меў на ўзбраенні 4 гарматы і 3 кулямёты, экіпаж — 36 чал. З ліп. 1941 вёў баі на Бярэзіне (найб. вызначыўся экіпаж у ноч на 26.7.1941 каля г.п. Парычы Гомельскай вобл., дзе амаль на суткі затрымаў пераправу ням.-фаш. войск), з вер. вёў баі на Дняпры (Кіеўскі напрамак) і Дзясне (раён Чарнігава). У сувязі з немагчымасцю прарвацца ў Кіеў узарваны экіпажам 15.9.1941.
Літ.:
Павлович Р.К. Речные военные флотилии в Беларуси (1940—1951 гг.). Мн., 2001.