СЛАВЕ́НЦЫ (саманазва словенці),
народ, асн. насельніцтва Славеніі. Агульная колькасць 2,3 млн. чал. (1992). З іх у Славеніі 1,7 млн. чал. Гавораць на славенскай мове. Вернікі — католікі, ёсць пратэстанты і праваслаўныя.
т. 14, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)