СКО́БЕЛЕЎ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (29.9.1843, С.-Пецярбург — 7.7.1882),

расійскі ваенны дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1881). Скончыў Акадэмію Генштаба (1868). У арміі з 1861. У 1864 у складзе Гродзенскага гусарскага палка ўдзельнічаў у падаўленні паўстання 1863—64, у 1873 у паходзе на Хіву, у 1876 у падаўленні Какандскага паўстання 1873—76. З лют. 1876 ваен. губернатар і камандуючы войскамі Ферганскай вобл. Вызначыўся ў руска-турэцкай вайне 1877—78 (гл. Руска-турэцкія войны 17—19 ст.); камандаваў казацкай брыгадай і атрадамі, якія штурмавалі Плеўну (ліп.жн. 1877), удзельнічаў у аблозе Плеўны, зрабіў зімовы пераход праз Балканы (Імітлійскі перавал), адыграў вырашальную ролю ў баі пры Шыпцы-Шэйнава і наступленні на Стамбул. У 1878—80 і 1881—82 камандаваў 4-м корпусам, раскватараваным на Беларусі (штаб у Мінску). У 1880—81 узначальваў 2-ю Ахалтэкінскую экспедыцыю, у час якой заваявана Туркменія. У 1882, знаходзячыся ў Парыжы, выступіў у абарону балканскіх народаў супраць палітыкі Германіі і Аўстра-Венгрыі, што выклікала міжнар. ўскладненні; адкліканы імператарам Аляксандрам ІП і неўзабаве памёр. Аўтар артыкулаў па ваен. справе.

Літ.:

Белый генерал М., 1992;

Михаил Скобелев: [Сб.] М., 1997.

А.​М.​Лукашэвіч.

Э.М.Скобелеў.

т. 14, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)