СКАБІЧЭ́ЎСКІ (Аляксандр Міхайлавіч) (27.9.1838, С.-Пецярбург — 11.1.1911),
рускі крытык, гісторык літаратуры. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). Друкаваўся з 1859. У 1868—84 супрацоўнік час. «Отечественные записки». Працы пераважна прысвечаны праблемам «народнай літаратуры», творчасці белетрыстаў-народнікаў (кн. «Белетрысты-народнікі», 1888, і інш.). Аўтар драмы «Кругліцкія» (1862), цыклаў артыкулаў «Нарысы развіцця прагрэсіўных ідэй у нашым грамадстве» (1870—72; кніга спалена па прадстаўленні цэнзара), «Нарысы гісторыі рускай цэнзуры (1700—1863)» (1892), кн. «Гісторыя навейшай рускай літаратуры (1848—1890)» (1891), успамінаў, літ.-крытычных нарысаў пра А.Пушкіна, М.Лермантава, А.Грыбаедава, М.Дабралюбава, А.Пісемскага (выд. ў серыі «Жыццё выдатных людзей»).
Тв.:
Литературные воспоминания. М.; Л., 1928.
Літ.:
Коновалов В.Н. Народническая литературная критика: (П.Л.Лавров, П.Н.Ткачев, Н.К.Михайловский, А.М.Скабичевский). Казань, 1975.
т. 14, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)