СЕ́МЧАНКА (Ігар Валянцінавіч) (н. 21.7.1959, г. Гомель),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Гомельскі ун-т (1981), дзе і працуе (з 1989 дэкан, з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па оптыцы крышталёў і кампазіцыйных анізатропных матэрыялаў, нелінейнай оптыцы, акустаэлектроніцы. Развіў тэорыі распаўсюджвання і ўзаемадзеяння эл.-магн. і акустычных хваль у гіратропных асяроддзях з прасторавай і часавай перыядычнай структурай.

Тв.:

Объемные акустические волны в кристаллах во вращающемся электрическом поле. Мн., 1998 (разам з С.​А.​Хахомавым);

Electromagnetics of bi-anisotropic materials: Theory and applications. Amsterdam, 2001 (у сааўт.).

т. 14, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)