СЕВАСЦЬЯ́НАЎ (Фёдар Міхайлавіч) (н. 21.3.1937, г. Данецк, Украіна),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968; клас М.А.Зюванава). У 1961—62 артыст Шахцёрскага ансамбля песні і танца. З 1968 выкладчык Маладзечанскага муз. вучылішча. З 1973 саліст Бел. філармоніі. У рэпертуары бел., укр., рус. нар. песні, рамансы П.Булахава, А.Варламава, А.Даргамыжскага, М.Глінкі і інш., творы Ф.Шуберта, Р.Шумана і інш.
Л.А.Шымановіч.
т. 14, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)