СВІДЗЕ́РСКІ (Савелій Аляксеевіч) (23.4.1905, в. Дзяньгубка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 13.5.1977),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу кавалерыі (1938). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Калінінскім, Зах., Цэнтр., Бранскім, 1-м і 2-м Бел. франтах, камандзір палка. Палк. С. вызначыўся ў крас. 1945 пры фарсіраванні р. Одэр (Германія) і захопе плацдарма, дзе асабістым прыкладам натхняў воінаў падраздзяленняў свайго палка на рукапашныя схваткі пры адбіцці некалькіх контратак праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі.