САНГА́Й (Sangay),

дзеючы вулкан на ўсх. схіле Усх. Кардыльеры Андаў у Эквадоры. Выш. 5230 м. Дзейнічае з 1728, апошнія вывяржэнні ў 1966—75. На вяршыні С. вечныя снягі.

т. 14, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)