САНГІ́ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 18.3.1935, стойбішча Набіль Сахалінскай вобл., Расія),
ніўхскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі пед. ін-т (1959), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Піша на рус. і ніўхскай мовах. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Салёныя пырскі» (1962), «Легенда аб таполі» (1965); апавяд. і аповесцей «Ніўхскія легенды» (1961), «Блакітныя горы» (1962), «Ізгін» (1965), «Тынграй» (1970), «У царстве ўладароў» (1973), «Падарожжа ў стойбішча Лунва» (1985); раманаў «Несапраўдны гон» (1965), «Жаніцьба Кевонгаў» (1975); кн. нарысаў «Па астравах скарбаў» (1976). Для твораў характэрны лірызм, рэалістычнае адлюстраванне з’яў і падзей, псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў К.Кірэенка.
Тв.:
Бел. пер. — Пара здабыч. Мн., 1978.
т. 14, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)