САМАСУ́Д (Самуіл Абрамавіч) (14.5.1884, Тбілісі — 6.11.1964),
расійскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1937). Скончыў Тыфліскае муз. вучылішча (1906), вучыўся ў Празе і Парыжы. З 1910 дырыжор опернага т-ра пецярбургскага Нар. дома. У 1917—19 у Марыінскім т-ры, з 1918 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Ленінградскага Малога опернага т-ра, з 1936 гал. дырыжор Вял. т-ра, у 1943—50 — Муз. т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. З 1953 узначальваў сімф. аркестр Маскоўскай філармоніі; з 1957 арганізатар і маст. кіраўнік оперна-сімф. аркестра Усесаюзнага радыё і тэлебачання. З яго дзейнасцю звязана станаўленне сав. опернага мастацтва. Сярод твораў, пастаўленых пад яго кіраўніцтвам, оперы «Нос» (1930) і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1934) Дз.Шастаковіча, «Іван Сусанін» М.Глінкі (1939) і інш.; 7-я сімф. Шастаковіча (1942) і 7-я сімфонія С.Пракоф’ева (1952) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1952.
т. 14, с. 136
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)