САЛЕ́РНА (Salerno),
горад на Пд Італіі. Адм. ц. прав. Салерна. Каля 200 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт у Салернскім зал. Тырэнскага мора. Прам-сць: маш.-буд., металургічная, хім., тэкст., харчасмакавая (тытунёвыя і макаронныя ф-кі), буд. матэрыялаў. Ун-т. Арх. помнікі: рэшткі замка (8 ст.) і акведука (11—13 ст.), сабор 11 ст. Прыморскі курорт. Салернская мед. школа (з 9 ст.; першая свецкая мед. школа ў Еўропе).
т. 14, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)