САЕ́ВІЧ (Цімафей Аляксандравіч) (н. 23.2.1919, в. Сухаполь Архангельскага р-на, Башкортастан),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Энгельскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Камандзір авіязвяна капітан С. зрабіў 160 вылетаў на разведку варожай дыслакацыі, удзельнічаў у 7 паветр. баях, разведаў і сфатаграфаваў 160 буйных нас. пунктаў, 80 чыг. вузлоў і станцый, 45 аэрадромаў і пасадачных пляцовак, абарону ворага пад Смаленскам, Віцебскам, Полацкам, у Прыбалтыцы. Да 1964 у Сав. Арміі, да 1984 у грамадз. авіяцыі.