САВЕ́ЛЬЕЎ Васіль Якаўлевіч (25.4.1910, с. Малое Скуратава Тульскай вобл., Расія — 13.11.1997),

бел. вучоны ў галіне электронікі. Д-р тэхн. н., праф. (1968). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1975). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1934). Працаваў у НДІ і СКБ г. Ленінграда, Ніжняга Тагіла і Масквы. З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це (у 1964—82 заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, даследаваннях электронных уласцівасцей металаў, распрацоўцы і канструяванні электронных прылад для генерацыі і ўзмацнення радыёхваль сантыметровага дыяпазону.

Тв.:

Некоторые вопросы теории и расчета генераторов Ганна. Элекгроника СВЧ. М., 1972;

Электронные и квантовые приборы СВЧ. Мн., 1975.

А.​Л.​Болсун.

т. 18, кн. 1, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)