СІНЕКЛІ́ЗА (ад грэч. syn разам + enklisis нахіленне),
вялікі (да некалькіх сотняў метраў, часам больш за 1 тыс. км у папярочніку) няправільна-авальнай ці акруглай формы пакаты прагін у межах платформы. Нахіл слаёў на крылах — долі градуса, на флексурах да 1°. Запоўнена магутнай тоўшчай (ад 3 да 8 км, радзей да 20 км) асадкавых або вулканагенна-асадкавых парод. Ускладнена структурамі 2-га (скляпенні, упадзіны), 3-га (валы, дэпрэсіі) і больш дробных парадкаў. Развіваюцца на працягу аднаго або некалькіх тэктанічных цыклаў, нярэдка над аўлакагенамі. Адрозніваюць С. накладзеныя, унаследаваныя, краявыя (вузлавыя), трапавыя і інш. Да С. часта прымеркаваны артэзіянскія, вугляносныя, саляносныя, нафтаносныя і інш. басейны. Тэрмін прапанаваны сав. геолагам А.П.Паўлавым у 1903. На тэр. Беларусі заходзіць ч. Маскоўскай сінеклізы. Гл. таксама Антэкліза.
І.В.Клімовіч.
т. 14, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)