РЫТХЭ́Ў (Юрый Сяргеевіч) (н. 8.3.1930, пас. Уэлен Чукоцкай аўт. акр., Расія),
чукоцкі пісьменнік. Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1949—54). Друкуецца з 1947. Піша на чукоцкай і рус. мовах. Трылогія «Час, калі растаюць снягі» (1958—67), раманы «Айвангу» (1964), «Сон у пачатку туману» (1969), «Кідальніца гарпуна» (1971), «Канец вечнай мерзлаты» (1977), «Белыя снягі» (1980), «Магічныя лічбы» (1985), аповесці «Нунівак» (1962), «Блакітныя пясцы» (1963), «Снегапад у чэрвені» (1981), зб-кі аповесцей і апавяд. «Людзі нашага берага» (1953), «Чукоцкая сага» (1956), «Палярны круг» (1983) пра жыццё Чукоткі. Аўтар зб-каў вершаў, нарысаў, літ.-крытычных артыкулаў, кінасцэнарыяў. Піша для дзяцей. На бел. мову апавяданне «Шлюбная папера» пераклаў У.Грудніцкі.
Тв.:
Избранное. Т. 1—2. Л., 1981;
Повести. Л., 1979;
Айвангу: Романы. М., 1980;
Дорога в Ленинград;
Полярный круг. Л., 1986;
Остров належды: Роман. М., 1987;
Интерконтинентальный мост: Легенда о будущем. Л., 1989;
Путешествие в молодость, или Время красной морошки: Повести и рассказы. М., 1991.
Літ.:
Шпрыгов Ю.М. Ю.Рытхэу. Магадан, 1979.
т. 13, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)