РА́ТНІКАЎ (Генадзь Васілевіч) (н. 15.1.1935, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1968). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1958), у 1969—72 выкладаў у ім. У 1961—69 і з 1975 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, з 1977 адначасова выкладае ў Бел. АМ. Даследуе гісторыю бел. сучаснага кіно, эстэтыку маст. вобраза і псіхалогію кінатворчасці. Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Жыццё на сцэне» (1964, з У.Няфёдам), «Абавязак памяці» (1983).
Тв.:
История белорусского кино. (Ч. 1—2). Мн., 1969—70 (у сааўт.);
На экране — Великая Отечественная // Современное белорусское кино. Мн., 1985;
Основы киноискусства. 2 изд. Мн., 1985 (разам з В.Ф.Нячай);
Современная белорусская литература и кино // Экран и культура: Бел. кино и телевидение в системе худож. культуры. Мн., 1988;
Жанровая природа фильма. Мн., 1990.
Т.М.Цюрына.
т. 13, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)