РАМАШКЕ́ВІЧ (Алена Аляксандраўна) (н. 1.4.1949, в. Гаўлі Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыла Маладзечанскае муз. вучылішча (1970). З 1970 салістка Дзярж. акад. нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1996 і ў камерна-інстр. ансамблі Бел. тэлебачання і радыё. Валодае лёгкім і рухомым голасам. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, творы бел. і рус. кампазітараў, духоўная музыка («Святы Божа» М.Кулінковіча, «Цябе пяём» Ф.Сцяпанава, «Малітва» В.Кваснеўскага), аўтарская песня, творы класічнага рэпертуару. Лаўрэат фестывалю «Красавіцкая вясна» ў КНДР (1989).
т. 13, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)