РА́МАН (Чандрасекхара Венката) (7.11.1888, г. Тыручырапалі, Індыя — 21.11.1970),
індыйскі фізік, заснавальнік нац.навук. школы фізікаў. Чл.Інд.АН (1934). Замежны чл.АНСССР (1947). Скончыў Прэзідэнцкі каледж у Мадрасе (1906). З 1917 праф. Калькуцкага ун-та, з 1933 дырэктар Ін-та навукі ў Бангалоры. Адначасова з 1934 прэзідэнт Інд.АН, з 1948 дырэктар Ін-та Рамана ў Хебале і нац.праф. Індыі. Навук. працы па оптыцы, малекулярнай фізіцы, фізіцы крышталёў, акустыцы, фізіялогіі зроку і інш. Разам з інд. фізікам К.С.Крышнанам (незалежна ад Р.С.Ландсберга і Л.І.Мандэльштама) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на вадкасцях (Р. эфект; 1928). Нобелеўская прэмія 1930. Міжнар. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
К 50-летию открытия комбинационного рассеяния света // Успехи физ. наук. 1978. Т. 126, вып. 1.