ПАРАЗІТАФАУНА.
У фауне Беларусі паразітычныя віды складаюць вялікую групу беспазваночных. Сярод членістаногіх тканкавыя эндапаразіты прадстаўлены лічынкамі мух і аваднёў. Да поласцевых эндапаразітаў належаць какцыдыі, лічынкі насаглотачных і страўнікавых аваднёў, асобныя сямействы гамазавых, саркаптыформных і трамбідыформных кляшчоў, чэрві. Кароставыя кляшчы (саркаптыформныя і трамбідыформныя) выклікаюць каросту жалезнічную, клешчавую, унутрыскурную і наскурнікавую. Пастаянныя эктапаразіты (вошы, пухаеды, многія саркаптыформныя і паразітыформныя кляшчы, некаторыя мухі-крывасмокі) на працягу ўсяго жыццёвага цыкла звязаны з целам гаспадара. Чэрві (560 відаў гельмінтаў — паразітаў рыб, амфібій, рэптылій, птушак і млекакормячых) з’яўляюцца ўзбуджальнікамі гельмінтозных захворванняў дзікіх і свойскіх жывёл, чалавека (аскарыды, вастрыцы, воласагаловы, трыхінелы), а таксама шкоднікамі раслін. Вошы (9 відаў) — эктапаразіты жывёл і чалавека. На чалавеку паразітуюць адзежная, галаўная і лабковая вошы, якія з’яўляюцца пераносчыкамі зваротнага і сыпнога тыфу. Іксодавыя кляшчы (10 відаў) — часовыя эктапаразіты з працяглым кармленнем; яны з’яўляюцца паразітамі млекакормячых, птушак і паўзуноў. 222 віды аргасавых і гамазавых кляшчоў, 28 відаў блох і 2 віды клапоў — гняздова-наравыя крывасмокі. Яны з’яўляюцца пераносчыкамі трансмісіўных захворванняў чалавека і жывёл (бактэрый рыкетсій, вірусаў, гельмінтаў, прасцейшых) у прыродных ачагах кляшчовага энцэфаліту, ліхаманак Ку,
Літ.:
Арзамасов И.Т., Меркушева И.В., Чикилевская И.В. Структура паразитоценозов грызунов геоботанических подзон Белоруссии.
Грухан М.Н., Пахолкина Н.В. Кровососущие двукрылые насекомые Белоруссии.
Фауна и экология мошек Полесья.
Клещи (ACARI) фауны Беларуси=Fauna acarina in Belarus:
Г.А.Яфрэмава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)