ПЯТРО́ВІЧ Мікалай Цімафеевіч (н. 8.9.1915, Талін),

расійскі і бел. вучоны ў галіне тэорыі перадачы сігналаў. Д-р тэхн. н. (1960), праф. (1962). Скончыў Маскоўскі электратэхн. ін-т сувязі (1941). З 1946 у НДІ радыёпрам-сці (Масква). З 1960 заг. кафедры ва Усесаюзным завочным ін-це сувязі і Мінскім філіяле гэтага ін-та. З 1988 у Маскоўскім тэхн. ун-це сувязі і інфарматыкі (заг. лабараторыі). Навук. працы па распрацоўцы метадаў барацьбы з перашкодамі ў каналах сувязі, даследаванні магчымасці радыёкантакту з пазаземнымі цывілізацыямі. Аўтар метаду адноснай фазавай маніпуляцыі, якім шырока карыстаюцца ў наземных і касм. сістэмах сувязі.

Тв.:

Перадача дискретной информации в каналах с фазовой манипуляцией. М., 1965;

Космическая радиосвязь. М., 1979 (разам з Я.​Ф.​Камневым, М.​В.​Каблуковай);

Относительные методы передачи информации. М., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)