ПРЭНІ́Т (ад прозвішча першаадкрывальніка галандца Х. ван Прэна),
пародаўтваральны мінерал падкласа слаістых сілікатаў, гідраксідалюмасілікат кальцыю, Ca2 Al[AlSi3O10] (OH)2. Мае прымесі закісу жалеза FeO (да 1%) і аксіду жалеза Fe2O3 (да 10,6%). Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае сфераліты, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты, коркі, суцэльныя масы, пражылкі, псеўдамарфозы. Колер жоўта-зялёны, белы, шэры. Паўпразрысты, зрэдку празрысты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)