ПРЫ́ЧАРД ((Prichard) Катарына Сусанна) (4.12.1883, г. Левука, а-вы Фіджы — 2.10.1969),
аўстралійская пісьменніца. Скончыла Паўд.-Мельбурнскі жаночы каледж. Друкавалася з 1915. Аўтар рэаліст. сац. раманаў «Піянеры» (1915), «Чорны апал» (1921), «Рабочыя валы» (1926), «Кунарду» (1929), «Цырк Хэксбі» (1930), трылогіі «Дзевяностыя гады» (1946), «Залатыя мілі» (1948), «Крылатае насенне» (1950) і інш. Яе творам уласцівы лірызм, публіцыстычнасць, дакументальнасць, глыбокі псіхалагізм і драматызм сюжэтаў. Аўтар зб-каў апавяд. «Пацалунак у вусны» (1932), «Нгула» (1959), п’ес, вершаў, літ.-крытычных прац, мемуараў. На бел. мову апавяд. «Калядныя дрэвы» пераклаў С.Дорскі, раман «Дачка ўрагану» — Ю.Гаўрук.
Тв.:
Бел. пер. — Дачка ўрагану. Мн., 1977;
Рус. пер. — Рождественские деревья. М., 1958;
Кунарду, или Колодец в тени. М., 1959;
Рождество в Иенде. М., 1960;
Измена. М., 1962;
Погонщик волов. М., 1965;
Дитя урагана. М., 1966;
Девяностые годы. М., 1983;
Цирк Хексби. Негасимое пламя. М., 1985;
Крылатые семена. М., 1986.
Літ.:
К.С.Причард: Биобиблиогр. указ. М., 1975.
Е.А.Лявонава.
т. 13, с. 87