ПНЕЎМАТАФО́РЫ,
надземныя дыхальныя карані раслін, якія растуць уверх (аэратрапізм і адмоўны геатрапізм). Забяспечваюць кіслародам падземныя органы раслін, што растуць на забалочаных глебах і марскіх узбярэжжах (у прыліўнай паласе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)