ПЕ́СТРЫКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (1864, Мінск? — ?),
бел. віяланчэліст, педагог, муз.-грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1885). З 1886 у Мінску, выступаў у канцэртах як саліст віяланчэліст і ансамбліст (у трыо з піяністкай А.Клімовіч і скрыпачом Я.Чыжэўскім; у квартэце са скрыпачамі Чыжэўскім і І.Ягудкіным, альтыстам Н.Рубінштэйнам). Ініцыятар стварэння і кіраўнік харавых калектываў Мінскага муз. т-ва (1896), Т-ва аматараў прыгожых мастацтваў (1898). З 1907 выкладаў ігру на віяланчэлі ў Мінскім муз. вучылішчы Рубінштэйна.
А.Л.Капілаў.
т. 12, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)