пасёлак ў Вілейскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Ільянскага с/с і калгаса. За 35 км на ПдУ ад г. Вілейка, 70 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Уша. 882 ж., 330 двароў (2000). Шклозавод «Залессе». Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.