ПАВУ́ЛЛЕ, Павунне,
возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 10 км на ПнЗ ад г. Чашнікі. Пл. 0,21 км2, даўж. 740 м, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 10,4 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору больш за 3 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на Пн 2—3 м), пераважна разараныя. Берагі нізкія, паўн.-ўсх. абразіўныя, месцамі зліваюцца са схіламі, часткова пад хмызняком. Дно да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае. Выцякае ручай у р. Ула.
т. 11, с. 473
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)