вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Слуцк, 125 км ад Мінска, 1 км ад чыг. прыпынку Паўстынь. 501 ж., 220 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.