ПА́ЎЛАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.1.1863, г. Ленкарань, Азербайджан — 10.1.1958),
расійскі вучоны ў галіне металургіі Акад.АНСССР (1932; чл.-кар. 1927). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1885). У 1904—41 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та, адначасова з 1921 — Маскоўскай горнай акадэміі, у 1930—41 — Маскоўскага ін-та сталі. Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі доменнага працэсу, пашырэння рэсурсаў металургічнай вытв-сці. Удзельнік праектавання буйных металург. з-даў, доменных печаў і сталеплавільных агрэгатаў. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1947.
Тв.:
Металлургия чугуна. Ч. 1—3. М., 1948—51;
Расчет доменных шихт. 6 изд. М., 1951.
Літ.:
Федоров А.С. М.А.Павлов // Люди русской науки. М., 1965.