О́НДРЖЫЧАК ((Ondríćek) Францішак) (29.4.1857, Прага — 12.4.1922),
чэшскі скрыпач, педагог, кампазітар. Вучыўся ў Пражскай (1873—76) і Парыжскай (1877—79) кансерваторыях у А.Беневіца і Л.Ж.Масара. У 1879—81 саліст аркестра Ж.Э.Падлу ў Парыжы. З 1909 выкладчык, з 1912 дырэктар заснаванай ім Новай венскай кансерваторыі, з 1919 кіраўнік скрыпічнага класа Школы майстэрства пры Пражскай кансерваторыі. Яго выкананне вылучалася віртуознасцю, чысцінёй інтанавання, адточанасцю дэталей і эмацыянальнасцю. Аўтар твораў для скрыпкі і
Літ.:
Ших Б. Ф.Ондржичек.
Яго ж. F.Ondřiček: Český houslista. Praha;
Bratislava, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)