НЕСЦЯРО́ВІЧ Галіна Дзмітрыеўна (н. 5.10.1952, Масква),

бел. хормайстар і педагог. Засл. дз. культуры Беларусі (2002). Скончыла Маскоўскі ун-т культуры (1975). З 1975 гал. хормайстар Калужскага нар. хору. З 1977 педагог Бел. ун-та культуры, адначасова з 1984 маст. кіраўнік арганізаванага ёю аматарскага ансамбля бел. песні «Церніца» пры Палацы чыгуначнікаў у Мінску. Аўтар апрацовак нар. песень. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.

т. 18, кн. 1, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)