НЕРЭІ́ДЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскія німфы, 50 дачок марскога бога Нерэя. Іх імёны ўказваюць на зменлівасць, глыбіню, імклівасць і капрызнасць мора. Лічылася, што Н. добра ставяцца да людзей і дапамагаюць ім у бедствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)