вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Барысаў, 84 км ад Мінска. 880 ж., 306 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.