НАХЛЕ́БНІЦТВА,
асаблівы характар сувязей паміж жывёламі, калі адны арганізмы кормяцца рэшткамі здабычы другіх або прадуктамі іх выдзялення і не прычыняюць шкоды ці страт адзін аднаму; адзін з тыпаў сімбіёзу, форма каменсалізму (сатрапезніцтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)