МАНРО́ВІЯ (Monrovia),
горад, сталіца Ліберыі, на ўзбярэжжы Атлантычнага
Засн. ў 1822 неграмі — перасяленцамі з ЗША (названа ў гонар прэзідэнта ЗША Дж.Манро). З 1847 сталіца Ліберыі. У 1961 у М. адбылася канферэнцыя 20 недалучаных краін Афрыкі, якая дала пачатак стварэнню Арганізацыі афрыканскага адзінства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)