МАЛЬКО́ Самуіл Мікітавіч

(парт. псеўд. Паўлік, Грыц; н. 15.9.1905, в. Высоцк Дубровіцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),

дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1926). З 1927 сакратар Баранавіцкага акруговага к-та КСМЗБ. У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены на 6 гадоў у турму. У 1934—36 у Прадстаўніцтве ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. На II з’ездзе КПЗБ (1935) абраны канд. у чл. ЦК. З 1936 упаўнаважаны ЦК КПЗБ па кіраўніцтве бел. арг-цыямі нац.-вызв. руху, чл. Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ. З 1937 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК Кампартыі Зах. Украіны. На Нар. сходзе Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток) выступаў з дакладам па сял. пытанні. У 1945—68 на паліт. рабоце ў Войску Польскім.

М.С.Сташкевіч.

т. 10, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)